Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху асобных цягнікоў на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск

26 чэрвеня 2024

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на перагоне Слонім – Азярніца 22, 23, 24, 25, 29, 30, 31 ліпеня, 1, 5, 8, 12, 15, 19, 20, 21, 22, 26, 27, 28, 29 аўгуста і 2, 5, 9, 12, 16, 17, 18, 19, 23, 24, 25, 26 верасня 2024 часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна – Віцебск. Ён будзе адпраўляцца з Гродна ў 10:36 (замест 11:59) і рухацца змененым маршрутам праз станцыю Ліда, замест станцыі Ваўкавыск.

Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названыя дні на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ. Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць