Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Крулеўшчызна–Маладзечна

06 верасня 2022

У сувязі з планавым правядзеннем работ па капітальнаму рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Круляўшчызна–Маладзечна 14, 21 верасня, з 11 па 13 кастрычніка 2022 года ўносяцца змены ў расклад руху некаторых цягнікоў.

Так, цягнік міжнародных ліній № 80 Калінінград–Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Калінінграда 11 кастрычніка 2022 года будзе рухацца змененым раскладам і маршрутам праз станцыю Мінск-Пасажырскі.

Таксама змененым раскладам і маршрутам будуць рухацца асобныя цягнікі міжрэгіянальных ліній эканомкласа:

– цягнік № 658 Брэст–Полацк адпраўленнем з Брэста 13, 20 верасня, 10, 11 кастрычніка 2022 года прызначаецца ў зносінах Брэст–Вілейка прыбыццём на станцыю Вілейка ў 08:16;

– цягнік № 657 Полацк–Брэст адпраўленнем з Полацка 14, 21 верасня, 11, 12 кастрычніка 2022 года прызначаецца ў зносінах Вілейка–Брэст адпраўленнем з Вілейкі ў 20:32.

Будуць адменены са звароту цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 869/870 Мінск–Полацк–Мінск:

– адпраўленнем з Мінска 14, 21 верасня, 11, 12 кастрычніка 2022 года;

– адпраўленнем з Полацка 15, 22 верасня, 12, 13 кастрычніка 2022 года.

Таксама змененым маршрутам і раскладам у названы перыяд на ўчастку Крулеўшчызна–Маладзечна будзе рухацца шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год