Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй на святочныя дні ў пачатку лістапада

23 верасня 2022

З улікам прагназуемага павелічэння попыту пасажыраў у перыяд лістападаўскіх святаў і восеньскіх школьных канікул Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжнародных зносінах.

2 і 6 лістапада 2022 года дадатковы цягнік №236 Мінск–Масква, адправіцца з Мінска ў 18:22 і прыбудзе ў Маскву ў 5:54 наступнага дня. На тэрыторыі Беларусі цягнік таксама зробіць прыпынкі па станцыях Жодзіна, Барысаў, Талачын і Орша.

У сваю чаргу ў зваротным кірунку 3 і 7 лістапада 2022 года прызначаны цягнік №231 Масква–Мінск, які адправіцца з Масквы ў 16:16 з прыбыццём у Мінск у 5:08 наступнага дня з прыпынкамі на станцыях Орша, Талачын, Крупкі, Барысаў і Жодзіна.

Акрамя таго ў саставе дадзеных цягнікоў будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Віцебск–Мінск–Віцебск.

Таксама прызначаны дадатковыя цягнікі ў зносінах з Санкт-Пецярбургам. 2, 4 і 6 лістапада цягнік № 250/249 Мінск–Санкт-Пецярбург адправіцца з Мінска ў 19:15 і прыбудзе ў Санкт-Пецярбург у 9:20 наступнага дня. Здзейсніць ваяж дадзеным цягніком і правесці незабыўныя выхадныя ў культурнай сталіцы Расіі змогуць таксама пасажыры са станцый Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск.

Назад з Санкт-Пецярбурга ў Беларусь дадатковы цягнік адправіцца 3, 5 і 7 лістапада ў 20:40 і прыбудзе ў Мінск у 10:21 наступнага дня, з прыпынкамі ў Віцебску, Оршы, Талачыне, Барысаве і Жодзіна.

Продаж білетаў на гэтыя рэйсы ўжо адкрыты.

Нагадаем, што раней, з улікам павелічэння пасажырскай актыўнасці на гэтым напрамку, у летнія месяцы 2022 года было арганізавана курсіраванне 11 дадатковых рэйсаў цягніка №250/249 Мінск–С.Пецярбург–Мінск. Яго расклад быў складзены такім чынам, каб жыхары Беларусі напярэдадні выхадных дзён (у чацвер) маглі выехаць з Мінска і на працягу пятніцы, суботы і нядзелі азнаёміцца з багатай гісторыка-культурнай спадчынай Санкт-Пецярбурга, наведаўшы сусветна вядомыя славутасці горада на Няве, а ў панядзелак раніцай вярнуцца ў сталіцу Беларусі. Дадзеныя цягнікі перавезлі больш 14700 пасажыраў, прычым кожны сёмы з іх падарожнічаў у складзе арганізаваных турыстычных груп.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху дадатковых цягнікоў у лістападзе можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год