Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка паляпшае ўмовы праезду ў зносінах Мінск–Брэст, Мінск–Гомель і Мінск–Калінкавічы

12 верасня 2022

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў з 19 верасня 2022 года цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 735/736 Мінск–Брэст–Мінск будзе абслугоўвацца новымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.

Таксама з 19 верасня 2022 года стане больш пасадачных месцаў у цягніку рэгіянальных ліній бізнес-класа № 875/876 Мінск–Калінкавічы–Мінск. Дадзены цягнік будуць абслугоўваць пяцівагонныя саставы ЭПР замест чатырохвагонных.

Акрамя таго, з 19 верасня павялічана перыядычнасць для шэрагу цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа на ўчастку Мінск–Гомель. Так, цягнік №752 Мінск–Гомель цяпер будзе курсіраваць па ўсіх днях тыдня акрамя суботы, цягнік №755 Гомель–Мінск – па ўсіх днях тыдня акрамя нядзелі, а цягнік №751 Гомель–Мінск будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях.

Дадатковую інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2022 год