Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі ў перыяд навагодніх і калядных святаў

25 лістапада 2021

Беларуская чыгунка прызначыла 67 дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць унутры рэспублікі ў перыяд навагодніх і калядных святаў

У мэтах павышэння якасці паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 27 снежня 2021 года па 9 студзеня 2022 года БЧ прызначыла 67 дадатковых цягнікоў і павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах.

У святочныя і перадсвяточныя дні цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Мінск–Камунары, Гродна–Орша–Камунары.

Нагадваем, што рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах Рэспублікі адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення, а на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа – за 20 сутак да адпраўлення.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнута.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, маршруце следавання дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка настойліва рэкамендуе пасажырам на чыгуначных вакзалах і пры праездзе ў цягніках выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год