Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прапануе сезоннае зніжэнне кошту праезду ў цягніках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй

09 лістапада 2021

Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» прапануе ў лістападзе сезоннае зніжэнне кошту праезду ў цягніках, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Так, з 9 лістапада 2021 года кошт праезду ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй знізіцца ў сярэднім на 17% у залежнасці ад адлегласці паездкі, тыпу вагона і захаваецца да сярэдзіны снежня 2021 года.

Напрыклад, у пачатку лістапада бягучага года кошт праезду па маршруце Мінск – Масква ў цягніках № 4/3 і № 28/27 Брэст – Масква складаў: у купэйным вагоне – 195,32 руб., у плацкартным вагоне (на небакавым месцы) – 107,79 руб., з 9 лістапада 2021 года кошт складзе 162,40 руб. і 90,24 руб. адпаведна. Паездка з Магілёва ў Маскву ў цягніку № 56/55 Гомель – Масква ў пачатку лістапада абыходзілася ў 172,18 руб. і 95,29 руб. адпаведна, а з 9 лістапада 2021 года яна складзе 143,56 руб. і 79,98 руб.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду, графіку руху цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год