Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні ў графіку руху асобных пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты

27 кастрычніка 2021

У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Скідзель–Жытомля 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна–Масты.

Так, цягнік №731/732 Мінск–Гродна–Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года адмяняецца са звароту.

Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны ў зносінах Гродна–Брэст–Гродна, адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года, з Брэста – 3, 11, 17, 25 лістапада, 3, 9 снежня 2021 года.

Асобныя пасажырскія цягнікі будуць ісці па змененаму маршруту. Так, цягнік № 687/688 у зносінах Мінск–Гродна–Мінск адпраўленнем з Мінска і Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Масты–Мінск. Цягнік № 679/680 Віцебск–Гродна–Віцебск адпраўленнем з Віцебска і Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года будзе рухацца па маршруце Віцебск–Скідзель–Віцебск. Цягнік №632 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года прызначаецца ў зносінах Скідзель–Гомель. Цягнік №624 Гродна–Віцебск/Камунары адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года будзе ісці па маршруце Скідзель–Віцебск/Камунары.

Цягнік №610 Гродна–Гомель адпраўленнем з Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года будзе ісці па змененаму раскладу. З Гродна цягнік адправіцца ў 21.56 (замест 19.58) і прыбудзе ў Гомель у 10.53 (замест 8.46).

Акрамя таго, на ўчастку Гродна–Масты ў суткі 2, 10 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня 2021 года асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Ліда–Гродна і Баранавічы–Гродна будуць ісці скарочаным маршрутам і змененым раскладам да станцыі Скідзель і назад, а таксама да станцыі Жытомля і назад у зносінах Гродна–Жытомля–Гродна адпаведна.

Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Скідзель і Жытомля 2, 10 16, 24 лістапада, 2, 8, снежань 2021 года будзе ажыццяўляцца аўтатранспартам.

Просім пасажыраў з разуменнем аднесціся да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год