Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

21 верасня 2021

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" 23.09.2021 з 00.00 да 06.00 і 24.09.2021 з 00.00 да 05.00 магчымы кароткачасовыя перапыненні ў рабоце сэрвісаў па продажы праязных білетаў на сайце Беларускай чыгункі (pass.rw.by), а таксама ў мабільным дадатку " БЧ.Мой поезд"

Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названы перыяд набыць білеты можна ў чыгуначных касах.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год