Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! 22 і 23 верасня зменіцца расклад і маршрут руху цягнікоў на ўчастку Орша–Мінск

15 верасня 2021

У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на ўчастку Орша–Мінск у перыяд 22–23.09.2021 адмяняюцца цягнікі №861 Орша–Мінск і №864 Мінск–Орша.

22–23.09.2021 цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №703 Віцебск–Мінск і №704 Мінск–Віцебск будуць прыбываць і адпаведна адпраўляцца замест станцыі Мінск-Пасажырскі з п. п. Інстытут культуры.

Таксама 22 і 23.09.2021 цягнікі міжнародных ліній №717 Масква–Мінск замест станцыі Мінск–Пасажырскі будуць прыбываць на п. п. Інстытут культуры.

Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №867 Орша–Мінск і №866 Мінск–Орша 22–23.09.2021 замест станцыі Мінск-Пасажырскі будуць прыбываць і адпраўляцца змененым раскладам з п. п. Інстытут культуры.

Акрамя таго, 22–23.09.2021 у сувязі з правядзеннем планавых работ на ўчастку Орша–Мінск будзе адменена курсіраванне асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і некаторых цягнікоў гарадскіх ліній у зносінах Мінск–Чырвоны Cцяг (Смалявічы). Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці і просіць пасажыраў ўлічваць дадзеныя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным «мабільным дадатку БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год