Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Цягнік №302/301 Мінск/Гомель–Адлер працягне курсіраваць па «летнім» графіку

15 верасня 2021

У сувязі з існуючым попытам на перавозкі пасажыраў у зносінах Мінск–Адлер з 19 верасня па 9 кастрычніка 2021 года цягнік №302/301 Мінск/Гомель–Адлер фарміравання Беларускай чыгункі будзе курсіраваць праз дзень.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду дадзеным цягніком прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У цягніках міжнародных ліній, якія курсіруюць у беларуска-расійскіх зносінах, для забеспячэння бяспечнай перавозкі дзейнічаюць супрацьэпідэмічныя меры абодвух дзяржаў. Усім пасажырам настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны на працягу ўсёй паездкі.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягніка, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце  www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага «мабільнага дадатку БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год