Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 13 жніўня 2021 года на Беларускай чыгунцы змяняюцца тарыфы на чыгуначныя перавозкі ў межах Рэспублікі Беларусь

07 жніўня 2021

Устанаўленне новых тарыфаў на чыгуначныя перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу ў межах Рэспублікі Беларусь прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 09.07.2021 № 51 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2020 г. № 82», афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь pravo.by 7 жніўня 2021 года (пастанова ўступае ў законную сілу з 13 жніўня 2021 года).

Тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній павялічаны ў сярэднім на 5–15% у залежнасці ад віду зносін. Пры гэтым фактычнае павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце залежыць ад адлегласці перавозкі.

Кошт праезду пасажыраў цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў сярэднім павялічыцца на 5%.

Праезд у цягніках міжрэгіянальных ліній эканомкласа, а таксама правоз багажу і грузабагажу падаражэе ў сярэднім на 15%.

Пры праездзе цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа неабходна будзе заплаціць у сярэднім на 10% больш.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній устанаўліваюцца за паездку ў межах аднаго, двух або больш тарыфных паясоў. Пры гэтым яны не залежаць ад адлегласці перавозкі. Такім чынам, тарыфы на праезд у межах аднаго тарыфнага пояса павялічацца на 14,3%, у межах двух тарыфных паясоў – на 24%.

Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў у вышэйпаказаных памерах прынята Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь у рамках запланаванага павышэння рэгуляваных цэн і тарыфаў у 2021 годзе ў мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам.

Павелічэнне тарыфаў на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў апошні раз праводзілася ў снежні 2020 года.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год