Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 1 верасня 2021 года аднаўляе курсіраванне яшчэ адзін цягнік паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй

24 жніўня 2021

Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» працягвае работу па паэтапнаму аднаўленню міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Так, з 1 верасня 2021 года ў штодзённы зварот прызначаецца цягнік № 28/27 Брэст – Масква фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе ісці праз станцыю Баранавічы-Палескія.

У першы рэйс цягнік адправіцца з г. Брэста 1 верасня 2021 года ў 18:23 і прыбудзе ў сталіцу Расійскай Федэрацыі ў 09:23 наступных сутак.

З г. Масквы цягнік будзе адпраўляцца з 2 верасня 2021 года ў 23:30 і прыбываць у г. Брэст у 14:46 наступных сутак.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду цягнікамі, курсіруючымі у зносінах з Расіяй, прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Нагадваем, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія накіроўваюцца у Расійскую Федэрацыю чыгуначным транспартам, абавязаны пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19», а таксама выконваць масачны рэжым пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках.

Патрабаванні ў дачыненні да грамадзян, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь чыгуначным транспартам, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2020 № 624 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання» (у рэдакцыі пастановы ад 14.07.2021 № 401). Так, пасажырам неабходна пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней, чым за 3 сутак да даты перасячэння мяжы, з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19» або мець пры сабе арыгінал (альбо копію) дакумента на папяровым носьбіце аб праведзеным курсе вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19.

У цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізавана курсіраванне 13 пар міжнародных пасажырскіх цягнікоў па наступных напрамках: Мінск – Масква, Мінск – Адлер, Брэст – Масква, Брэст/Мінск – Санкт-Пецярбург, Гомель – Масква, Полацк – Масква, Гомель – Санкт-Пецярбург, Калінінград – Масква, Калінінград – Санкт-Пецярбург, Калінінград – Адлер.

Актуальную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ.Мой цягнік» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Беларуская чыгунка будзе аператыўна інфармаваць аб аднаўленні курсіравання іншых пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год