Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

09 жніўня 2021

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтаў чыгуначных мастоў на ўчастку Мінск – Маладзечна на 773 км перагону Беларусь – Крыжоўка з 22:30 17 жніўня па 4:30 19 жніўня 2021 года і на 808 км перагону Аляхновічы – Уша з 22:50 25 жніўня па 23:20 26 жніўня 2021 года адмяняюцца з абароту наступныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць па маршруце Мінск – Гродна – Мінск: № 687/688, № 729/730 адпраўленнем з Мінска і Гродна 18 і 26 жніўня 2021 года, № 731/732, адпраўленнем з Мінска і Гродна 18, 25 і 26 жніўня 2021 года.

Таксама адмяняюцца з абароту некаторыя цягнікі, якія курсіруюць па маршруце Полацк – Мінск – Полацк: № 869/870, № 871/872 адпраўленнем з Полацка і Мінска 18 і 26 жніўня 2021 года.

У сувязі з гэтым, асобныя цягнікі будуць ісці змененым раскладам і маршрутам, у тым ліку праз Баранавічы і Ліду.

Цягнік № 623/624, які курсіруе па маршруце Віцебск/Камунары – Гродна – Віцебск/Камунары, адпраўленнем з Віцебска і Камунараў 17 і 25 жніўня, з Гродна 18 і 26 жніўня будзе ісці змененым маршрутам праз станцыю Баранавічы-Палескія.

Для праезду пасажыраў у зносінах Мінск – Гродна – Мінск у суткі 18 і 26 жніўня 2021 дадаткова прызначаны цягнік № 630/629 Гродна – Мінск – Гродна, адпраўленнем з Гродна ў 06:37 і прыбыццём у Мінск 12:20 і адпраўленнем з Мінска ў 17:41 і прыбыццём у Гродна ў 23:37.

Цягнік № 30/29 Калінінград – Масква – Калінінград, адпраўленнем з Калінінграда ў 10:20, а з Масквы ў 14:15 25 жніўня 2021 года будзе ісці змененым раскладам і маршрутам праз станцыі Маладзечна, Полацк, Віцебск, Орша-Цэнтральная.

Таксама ў сувязі з рамонтам чыгуначных мастоў 18, 25 і 26 жніўня цягнікам рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск – Маладзечна – Гудагай і цягнікам гарадскіх ліній на ўчастку Мінск – Беларусь будзе зменены расклад і маршрут руху, асобныя цягнікі будуць адменены з абароту. Перавозка пасажыраў на ўчастках Беларусь – Ратамка і Аляхновічы – Уша прадугледжваецца аўтамабільным транспартам. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем аднесціся да сітуацыі, якая склалася, і загадзя планаваць свае паездкі.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, а таксама маршруце іх руху можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by і па тэлефоне Кантакт-цэнтра БЧ 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год