Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 17 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць магчымасць праезду чыгуначным транспартам у Калінінградскую вобласць

16 ліпеня 2021

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2021 г. № 401 зняты абмежаванні па перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь для:

тых, хто едзе з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі чыгуначным транспартам без перасадак у дарозе грамадзян Рэспублікі Беларусь, грамадзян Расійскай Федэрацыі і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

тых, хто едзе у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі чыгуначным транспартам без перасадак у дарозе грамадзян Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі для праезду з Беларусі ў Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі (па тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі) грамадзянам Рэспублікі Беларусь неабходна мець Шэнгенскую візу.

У цяперашні час у зносінах з Калінінградскай вобласцю па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь курсіруюць цягнікі №30/29 Калінінград-Масква, №80/79 Калінінград-Санкт-Пецярбург і №360/359 Калінінград-Адлер. Ажыццяўленне праезду названымі цягнікамі прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках неабходна выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі абароны органаў дыхання і антысептычныя сродкі.

Нагадваем, што з 10 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць паехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2021 г. № 401 грамадзяне дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь (у тым ліку Расійскай Федэрацыі), якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таксама прадстаўляюць адмоўны вынік ПЦР-тэсту, зарэгістраваны з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху дадзеных цягнікоў, правілах і кошту праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік»», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год