Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў, якія едуць у Расійскую Федэрацыю!

16 ліпеня 2021

Беларуская чыгунка нагадвае, што з 10 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць паехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

Таксама звяртаем увагу пасажыраў, што з улікам эпідэмілагічнай сітуацыі, у шэрагу рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі прымаюцца дадатковыя абмежавальныя меры, звязаныя з папярэджаннем распаўсюджвання інфекцыі CОVID-19. Адной з такіх мер з'яўляецца абавязковая наяўнасць «Сертыфіката аб вакцынацыі» пры засяленні ў гасцініцу. Дадзенае патрабаванне дзейнічае ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і абавязкова для выканання незалежна ад наяўнасці адмоўнага выніку ПЦР-тэсту.

У сувязі з гэтым просім пасажыраў пры планаванні паездкі чыгуначным транспартам у Расійскую Федэрацыю ўлічваць дадзеныя абставіны і загадзя праходзіць вакцынаванне, а таксама сачыць за актуальнай інфармацыяй на афіцыйных сайтах Расспажыўнагляду і адміністрацый суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год