Увазе пасажыраў!
19 ліпеня 2021
У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ 20.07.2021 з 09-00 да 10-00 будзе часова недаступна купля электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі (рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній) у адзіным раздзеле «Паслугі пасажырам» на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд».
Просім пасажыраў у названы перыяд набываць білеты праз тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама звяртацца ў білетныя касы.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год