У першы рэйс цягнік на «Славянскі базар у Віцебску» адправіцца 14 ліпеня
12 ліпеня 2021
Дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск, які Беларуская чыгунка традыцыйна прызначае на час правядзення фестывалю, будзе курсіраваць штодня з Мінска з 14 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 17 па 20 ліпеня.
Расклад руху цягніка складзены з улікам праграмы правядзення фестывалю.
Тэматыка мерапрыемства будзе адлюстравана і ў афармленні цягніка. Акрамя таго, падчас яго руху пасажыры змогуць азнаёміцца з святочнай праграмай «Славянскага базару ў Віцебску».
Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адправіцца ў 12.28 і прыбудзе ў Віцебск у 16.08.
Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць вярнуцца ў Мінск. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.30 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.44.
Продаж праязных дакументаў (білетаў) ужо ажыццяўляецца. Набыць білеты можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах БЧ.
Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягніка № 644/643 Мінск-Віцебск-Мінск можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год