Паслугамі Беларускай чыгункі пры праездзе на «Славянскі базар у Віцебску» скарысталіся амаль 2 тысячы пасажыраў
22 ліпеня 2021
У гэтым годзе прызначаны на час правядзення ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск–Віцебск–Мінск курсіраваў штодня – з Мінска з 14 па 19 ліпеня, а з Віцебска з 15 па 20 ліпеня. За час правядзення ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» яго паслугамі скарысталіся 1 946 пасажыраў. У параўнанні з папярэднім годам аб'ём перавезеных пасажыраў павялічыўся больш чым на 800 чалавек.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год