Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дадатковы цягнік па маршруце Брэст-Масква-Брэст Беларуская чыгунка прызначыла ў перыяд з 15 па 20 ліпеня 2021 года

09 ліпеня 2021

У мэтах паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначыла дадатковы цягнік № 228/227 Брэст-Масква.

З Брэста цягнік будзе адпраўляцца 15, 16, 17, 18 і 19 ліпеня ў 18.23 і прыбываць у Маскву ў 9.23 наступных сутак.

З Масквы цягнік адправіцца 16, 17, 18, 19 ліпеня ў 23.30, а 20 ліпеня-у 23.03 і прыбудзе ў Брэст у 14.01 наступных сутак.

Звяртаем увагу, што ажыццяўленне праезду гэтым цягніком прадугледжана толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Нагадваем, што з 10 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць уехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19». Пры знаходжанні на чыгуначных вакзалах і ў цягніках неабходна выконваць масачны рэжым.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год