Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе. З 10 ліпеня змяняецца парадак уезду грамадзян Беларусі ў Расію

08 ліпеня 2021

З 10 ліпеня 2021 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь змогуць уехаць на цягніку ў Расійскую Федэрацыю толькі з адмоўным вынікам ПЦР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без CОVID-19».

У адпаведнасці з пастановай Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 02.07.2021 № 17 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Расійскай Федэрацыі ад 18.03.2020 № 7 «Аб забеспячэнні рэжыму ізаляцыі ў мэтах прадухілення распаўсюджвання СОVID-2019» з 10 ліпеня 2021 года грамадзянам дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (у тым ліку – Рэспублікі Беларусь) пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі неабходна будзе пацвердзіць наяўнасць адмоўнага выніку лабараторнага даследавання матэрыялу, узятага не раней чым за тры каляндарныя дні да прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, на COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЦР) з выкарыстаннем мабільнага дадатку «Падарожнічаю без COVID-19».

Мабільны дадатак «Падарожнічаю без COVID-19» распрацаваны Фондам лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця для бяспечнага перамяшчэння грамадзян краін-членаў ЕАЭС. У дадатак загружаюцца атрыманыя адмоўныя вынікі тэсту на каронавірус, зробленыя ў сертыфікаваных лабараторыях, вызначаных нацыянальнымі ўпаўнаважанымі органамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год