Уступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу
16 чэрвеня 2021
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 9 чэрвеня 2021 г. зацверджана пастанова №317, якая прадугледжвае дапаўненні і змяненні ў Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання (зацв. паст. Саўміна № 609 ад 17 ліпеня 2015 г.) (далей – Правілы) . Пастанова ўвайшла ў сілу 15 чэрвеня 2021 г.
Дакумент падрыхтаваны з улікам практыкі прымянення, зваротаў грамадзян, а таксама ў мэтах прывядзення норм у адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі ў галіне чыгуначнага транспарту і заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Указаны нарматыўны прававы акт удакладняе асобныя палажэнні Правілаў і карэктуе некаторыя азначэнні тэрмінаў.
Асабістыя даныя пасажыраў
Устаноўлены пералік дакументаў, якія сведчаць асобу, на падставе звестак аб якіх ажыццяўляецца афармленне праязных дакументаў для праезду ў міжнародных зносінах. (У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», дакументамі, якія сведчаць асобу, з'яўляюцца:
- пашпарт грамадзяніна,
- від на жыхарства,
- пасведчанне бежанца
і іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
- нацыянальнае пасведчанне асобы марака (пашпарт марака),
- пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь/Расійскую Федэрацыю,
- пасведчанне аб нараджэнні для дзяцей, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (для грамадзян Расійскай Федэрацыі).
Для ўніфікацыі Правілаў з палажэннямі міжнародных пагадненняў, унесены змены ў парадак праверкі даных пасажыра, указаных у праязным дакуменце, аформленым у білетнай касе, і дакуменце, які сведчыць асобу, пры пасадцы пасажыраў у цягнік (звяраюцца прозвішча і імя пасажыра).
Афармленне праязных дакументаў, электронныя білеты
Для магчымасці куплі пасажырамі двух ніжніх месцаў (пры іх наяўнасці) здымаюцца абмежаванні па абавязковаму афармленню праязных дакументаў (білетаў) у плацкартныя і купэйныя вагоны роўнай колькасці верхніх і ніжніх месцаў.
У сувязі з укараненнем і развіццём электронных спосабаў продажу праязных дакументаў, з Правілаў выключаны нормы, звязаныя з выкарыстаннем у цягніках гарадскіх ліній аднаразовых білетаў (талонаў).
Акрамя таго, з улікам практыкі прымянення і развіцця дыстанцыйных спосабаў афармлення праязных дакументаў (білетаў), а таксама палажэнняў міжнародных пагадненняў, актуалізаваны палажэнні Правілаў у частцы асаблівасцяў перавозак пасажыраў з выкарыстаннем электроннага праязнога дакумента (білета) і кантролю выкарыстання названых праязных дакументаў.
Арганізаваныя групы пасажыраў
Павялічаны перыяд прыёму заявак на браніраванне месцаў для праезду арганізаваных груп пасажыраў у цягніках з нумараванымі месцамі – з 45 да 60 сутак да даты адпраўлення цягніка.
Таксама ў дачыненні да праезду груп пасажыраў, у выпадку адпраўлення няпоўнай колькасці ўдзельнікаў групы, прадугледжана неабходнасць своечасовага звароту прадстаўніка групы ў білетную касу для ажыццяўлення пераразліку кошту праезду і вяртання грашовых сродкаў.
Вяртанне праязных дакументаў
Правілы дапоўнены нормай, якая дазваляе ажыццявіць вяртанне праязнога дакумента пры адмове пасажыра ад паездкі ў сувязі з яго хваробай або няшчасным выпадкам, хваробай іншых пасажыраў, якія едуць з ім (Раней, згодна нормаў міжнародных пагадненняў, падобная норма распаўсюджвалася толькі на праязныя дакументы, аформленыя для праезду ў міжнародных зносінах).
Правоз ручной паклажы і жывёл
Для ўстанаўлення магчымасці кантролю за выкананнем вагавых нормаў і габарытаў ручной паклажы пры пасадцы ў цягнік і ў дарозе Правілы дапоўнены адпаведнай нормай.
З мэтай уніфікацыі Правілаў з нормамі міжнародных пагадненняў, выключаны абмежаванні па вышыні ў карку сабакі, якія перавозяцца ў якасці ручной паклажы. (Дапускаецца перавозка сабак у намордніку і з павадком пры прад'яўленні ветэрынарных дакументаў – у парадку, вызначаным п.100 дадзеных Правіл. Пры гэтым дробныя хатнія жывёлы і птушкі перавозяцца ў адпаведнай тары (памерам па суме трох вымярэнняў не больш за 200 см) на месцах, прызначаных для размяшчэння ручной паклажы).
Скідкі на паслугі
З улікам зваротаў грамадзян у Правілы ўнесены дапаўненні ў частцы прадастаўлення паўнамоцтваў перавозчыку вызначаць катэгорыі спажыўцоў, якім могуць прадастаўляцца скідкі на паслугі транспартных чыгуначных тэрміналаў, цэны (тарыфы) на якія не з'яўляюцца рэгуляванымі, а таксама катэгорыі спажыўцоў, якім дадзеныя паслугі могуць прадастаўляцца бясплатна.
Сітуацыйная дапамога
Для асоб з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння, якія маюць патрэбу ў дапамозе па доступе да вакзала, пасажырскай платформе і чыгуначнаму рухомаму саставу скарочаны перыяд часу (з 48 да 24 гадзін) не пазней за які яны інфармуюць перавозчыка пра свой намер здзейсніць паездку.
Абслугоўванне ў няштатных сітуацыях
З улікам практыкі разгляду зваротаў грамадзян і вопыту авіяперавозчыкаў у правілы ўнесены дапаўненні ў частцы прадастаўлення паўнамоцтваў перавозчыку вызначаць парадак арганізацыі абслугоўвання пасажыраў у выпадку працяглага прыпынку ў дарозе або затрымкі адпраўлення рухомага саставу.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год