Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магчымасць прайсці абследаванне на COVID-19 арганізавана на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі

11 чэрвеня 2021

Беларуская чыгунка сумесна з Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі з 10.06.2021 арганізавалі на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі работу філіяла лабараторыі па абследаванню на COVID-19 для пасажыраў чыгуначнага транспарту. На вакзале адкрыты кабінет забора матэрыялаў, самі лабараторныя даследаванні праводзяцца на базе Мінскага гарадскога ЦГіЭ.

Філіял лабараторыі размешчаны на першым паверсе вышыннага адміністрацыйнага будынка, якое размешчана з левага боку ад асноўнага будынка вакзала, уваход ажыццяўляецца з боку першага перона. Праход да яго пазначаны паказальнікамі.

Сярэдняя прапускная здольнасць філіяла лабараторыі на чыгуначным вакзале – каля 200 чалавек у дзень. Тэсціраванне праводзіцца па папярэдняму электроннаму запісу на сайце Мінскага гарадскога ЦГіЭ. Запіс на правядзенне тэсціравання адкрываецца ПА ПЯТНІЦАМ з 9:00 НА ШЭСЦЬ дзён наступнага тыдня (акрамя нядзелі)

Рэжым работы лабараторыі:

  • панядзелак-пятніца 09:00–18:00, субота 09:00–12:00

  • тэхнічны перапынак 12:00–13:00.

Для правядзення даследавання неабходна мець:

  • копію пашпарта (старонка з прапіскай, старонкі 31–33);

  • копію білета або іншага дакумента, які пацвярджае выезд;

  • дакумент, які пацвярджае аплату.

Выдача вынікаў даследаванняў на наступны дзень пасля забора матэрыялу з 09:00 да 11:00. Вынікі за суботу будуць выдавацца ў той жа дзень з 16:00 да 17:00.

Кошт ПЦР-даследавання па стане на 10.06.2021 складае:

  • для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь – 39 рублёў 80 капеек;

  • для нерэзідэнтаў – 57 рублёў 58 капеек.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год