Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка 10 і 11 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)

16 чэрвеня 2021

Прыехаць на свята «Купалле» ў аг. Александрыя, размешчаны на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей, традыцыйна можна па чыгунцы як рэгулярнымі цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній з Магілёва, Оршы, Гомеля, Віцебска, Крычава і Полацка, якія робяць прыпынак на станцыі Копысь, так і дадатковымі рэйсамі.

Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам канцэртнай праграмы.

Так, 11 ліпеня ў дадатак да дзеючага раскладу прызначаны цягнікі ў зносінах Магілёў–Копысь–Магілёў і Орша–Копысь–Орша.

11 ліпеня дадаткова прызначаны цягнікі ў зносінах Копысь–Магілёў і Копысь–Орша:

Набыць праязныя дакументы можна на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах БЧ. Разам з тым нагадваем, што папярэдні продаж праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа адкрываецца за 10 сутак да адпраўлення цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе, прыпынках і кошту праезду жадаючыя наведаць рэспубліканскае свята «Купалле» могуць атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.

У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры праездзе ў цягніках выконваць масачны рэжым.

Увага. Графік руху дадатковых цягнікоў зменены.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год