Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

«Адзіны дзень пасажыра» Беларускай чыгункі пройдзе 24 чэрвеня 2021 года ў дыстанцыйным фармаце

22 чэрвеня 2021

З улікам эпідэміялагічнага становішча і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у чэрвені гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў дыстанцыйным фармаце.

23 і 24 чэрвеня грамадзяне могуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ:

  • па тэлефоне 151 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі;
  • праз электронную пошту brail@rw.by;
  • праз чат-боты ў мессенджерах Viber, Telegram, WhatsApp і Facebook;

пры гэтым неабходна ўказаць, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы на пытанні, якія паступілі будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Непасрэдна 24 чэрвеня 2021 года з 11-00 да 14-00 на пытанні пасажыраў будуць адказваць кіраўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. На працягу трох гадзін свае пытанні ім можна будзе задаць па тэлефоне 151 (званок даступны з нумароў станцыянарнай тэлефоннай сеткі, а таксама ўсіх мабільных аператараў).

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. 4 разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, атрымання зваротнай сувязі.

Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для сувязі з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2021 год