Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў перавезла больш за 1 млн. пасажыраў

13 мая 2021

З 7 па 12 мая Беларуская чыгунка перавезла 1 млн. 175 тыс. пасажыраў. Цягнікамі з нумараванымі месцамі праехалі парадка 214 тыс. пасажыраў. З іх цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа — больш за 188 тыс. пасажыраў, цягнікамі міжнародных ліній, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй — амаль 26 тыс. чалавек. Паслугамі цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній скарысталіся больш 961 тыс. пасажыраў.

Максімальны пасажырапаток прыйшоўся на 7 і 11 мая.

Асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск-Брэст, Мінск-Віцебск, Мінск-Гомель і Мінск-Магілёў. У перыяд з 7 па 12 мая гэтымі цягнікамі перавезена больш за 57 тыс. пасажыраў.

Для забеспячэння попыту насельніцтва на праезд чыгуначным транспартам у межах рэспублікі ў перыяд святочных дзён было дадаткова прызначана 77 цягнікоў, якімі перавезена больш за 30 тыс. чалавек, і 8 цягнікоў у міжнародных зносінах па маршруце Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск, якімі прайшлі 2,3 тыс. чалавек.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год