Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовай змене ў графіку руху пасажырскіх цягнікоў

13 мая 2021

У сувязі з выконваннем планавых рамонтных работ па пераключэнню прылад электрычнай цэнтралізацыі Гомельскага чыгуначнага вузла на мікрапрацэсарную ў перыяд з 24 мая па 4 чэрвеня 2021 года змяняецца арганізацыйная схема курсіравання пасажырскіх цягнікоў на Гомельскім чыгуначным вузле і прылеглых да яго кірунках: Гомель-Мінск, Гомель-Віцебск , Гомель-Магілёў, Гомель-Брэст і Гомель-Калінкавічы.

Шэраг цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа пераведзены ў катэгорыю цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканомкласа. Некаторыя цягнікі адменены.

Акрамя таго, у названыя даты асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці змененым або скарочаным маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай абставіны і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год