Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

19 красавіка 2021

У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Калінкавічы-Юшкі 21 красавіка 2021 года будуць ісці змененым маршрутам і раскладам (праз станцыю Буда-Кашалёўская) наступныя цягнікі міжрэгіянальных ліній эканомкласа:

цягнік №631 Гомель-Гродна адпраўленнем з Гомеля ў 17-26;

цягнік №622 Мінск-Гомель адпраўленнем з Мінска ў 17-11.

Таксама 21 красавіка частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на ўчастку Жлобін-Калінкавічы будзе адменена, у астатніх будзе зменены маршрут руху. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Просім пасажыраў улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год