Увазе пасажыраў!
13 красавіка 2021
У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага моста на ўчастку Драгічын–Янаў-Палескі 15 красавіка 2021 года адмяняецца бесперасадачная група вагонаў Гродна–Брэст–Гродна, якая курсіруе ў саставе цягнікоў №610/609-657/606-610/609 адпраўленнем з Гродна 14 красавіка і адпраўленнем з Брэста 15 красавіка.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №605 Полацк–Брэст (адпраўленнем з Полацку 14 красавіка) будзе ісці да станцыі Янаў-Палескі.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №606 Брэст–Полацк (адпраўленнем з Брэста 15 красавіка) будзе ісці па маршруце Янаў-Палескі–Полацк.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №657 Мінск–Брэст 15 красавіка будзе ісці па дзеючаму раскладу да станцыі Баранавічы-Палескія і далей па ўчастку Баранавічы–Жабінка з прыбыццём у Жабінку ў 04-19 і прыбыццём у Брэст у 04-50.
Таксама 15 красавіка частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць на ўчастку Брэст–Лунінец будзе адменена, у астатніх будзе зменены маршрут руху. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.
Просім пасажыраў улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год