Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 70 дадатковых цягнікоў прызначыла Беларуская чыгунка на выхадныя і святочныя дні ў красавіку-маі

19 красавіка 2021

Беларуская чыгунка працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для забеспячэння перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў.

З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў наступныя выхадныя дні ў трэцяй дэкадзе красавіка дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Мінск-Брэст.

Так, 23 і 30 красавіка 2021 года дадаткова прадугледжана курсіраванне цягніка № 753 Мінск-Брэст. Цягнік № 753 Мінск-Брэст адправіцца з Мінска ў 16:53 і прыбудзе ў Брэст у 20:45.

25 красавіка 2021 года дадаткова прызначаны цягнік № 630 Брэст-Мінск, адпраўленнем з Брэста ў 18:32 і прыбыццём у Мінск у 23:51.

26 красавіка 2021 года дадаткова прызначаны цягнік №629 Мінск-Брэст адпраўленнем з Мінска ў 00:38 і прыбыццём у Брэст у 05:47.

На будучыя майскія святы і Радаўніцу з 2 па 11 мая 2021 года ўжо прызначана 69 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск, Мінск-Гродна, Мінск-Камунары, Мінск-Пінск, Мінск-Светлагорск, Віцебск-Брэст, Гомель-Віцебск, Гродна-Орша-Крычаў.

Акрамя таго, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках № 747/748, 710/709 Мінск-Гомель 8, 10 і 11 мая 2021 года.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2021 год