Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла ўжо больш за 60 дадатковых цягнікоў на наступныя красавіцкія і майскія святы ўнутры рэспублікі

01 красавіка 2021

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў.

З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў гэтыя выхадныя дні ў сувязі з Вялікаднем (па календары каталіцкай канфесіі) дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Мінск–Гомель і Мінск–Брэст.

Так, 2 красавіка 2021 года дадаткова прадугледжана курсіраванне цягнікоў №740 Мінск–Гомель і №753 Мінск–Брэст.

Цягнік №740 Мінск–Гомель адправіцца з Мінска ў 19.33 і прыбудзе ў Гомель у 23.18. У дарозе цягнік будзе рабіць прыпынкі на станцыях Асіповічы, Бабруйск і Жлобін.

Цягнік №753 Мінск–Брэст адправіцца з Мінска ў 16.53 і прыбудзе ў Брэст у 20.45.

4 красавіка 2021 года дадаткова будуць курсіраваць наступныя цягнікі:

№685 Гомель–Мінск, адпраўленнем з Гомеля ў 19.23 і прыбыццём у Мінск у 23.50;

№686 Мінск–Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 12.20 і прыбыццём у Гомель у 16.55;

№754 Брэст–Мінск, адпраўленнем з Брэста ў 17.37 і прыбыццём у Мінск у 21.17. У дарозе цягнік будзе рабіць прыпынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя.

На будучыя майскія святы і Радаўніцу з 7 па 11 мая 2021 года ўжо прызначана 56 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск–Брэст, Мінск–Гомель, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Мінск–Камунары, Мінск–Пінск, Мінск–Светлагорск, Віцебск–Брэст, Гомель–Віцебск.

Акрамя таго, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках № 747/748, 710/709 Мінск–Гомель 8, 10 і 11 мая 2021 года.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў будзе працягнута і далей.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі і час іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ.Мой поезд», а таксама ў Кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам




Да спісу навін за 2021 год