Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1 мая Дзіцячая чыгунка адкрывае сезон летніх перавозак 2021 года

23 красавіка 2021

У гэтым годзе Дзіцячая чыгунка імя К.С.Заслонава Беларускай чыгункі адкрые свой 66-ы сезон у Свята працы.

У 9.30 на станцыі Заслонава пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў. У 11.00 з перона станцыі адправіцца першы цягнік «Сталічны экспрэс». Ён правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце — ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.

У маі цягнікі на «малой Беларускай» будуць курсіраваць па суботах і нядзелях (1,2,8,9,15,16,22,23, 29 і 30 мая).

Больш падрабязную інфармацыю пра работу Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 267-25-22 або на старонцы ДЧ на сайце www.minsk.rw.by.

Да Дня Перамогі для мінчан і гасцей сталіцы на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава рыхтуецца канцэртная праграма. Яна будзе арганізавана 9 мая на станцыі Заслонава.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Звяртаем увагу! Наведвальнікам Дзіцячай чыгункі неабходна абавязкова выконваць масачны рэжым. Продаж масак, у тым ліку, будзе арганізаваны на вакзале станцыі Заслонава.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год