Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За першы месяц курсіравання фірмовым цягніком «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква перавезена больш за 16,5 тысяч пасажыраў

09 сакавіка 2021

За месяц з моманту аднаўлення курсіравання фірмовага цягніка «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква перавезена больш за 16,5 тысяч пасажыраў.

Пры гэтым у зносінах Мінск–Масква перавезена каля 9 тысяч пасажыраў, запаўняльнасць саставу склала амаль 100%. У адваротным кірунку – больш за 7,6 тысяч грамадзян, запаўняльнасць саставу – парадка 90%.

Нагадаем, што міжнародныя пасажырскія зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у адпаведнасці з рашэннем Урада Расійскай Федэрацыі адноўлены з 00.00 гадзін 8 лютага 2021 года. Першым цягніком, які адправіўся з Беларусі ў Расійскую Федэрацыю пасля 10 месячнага перапынку, стаў фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква фарміравання БЧ.

У цяперашні час цягнік №2/1 Мінск–Масква адпраўляецца з Мінска па цотных, а з Масквы па няцотных днях і робіць у шляху руху прыпынкі для пасадкі/высадкі пасажыраў на станцыях Орша-Цэнтральная, Смаленск і Вязьма.

Усяго з моманту адкрыцця продажу праязных дакументаў (4 лютага 2021 года) на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй рэалізавана ўжо больш за 43 тысяч білетаў. З іх амаль 65% ці 28,4 тыс. праязных дакументаў – на фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква.

У чарговы раз звяртаем увагу, што ў цяперашні час праезд у зносінах Мінск–Масква–Мінск магчымы толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Акрамя таго, з улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры набыцці праязных дакументаў больш актыўна выкарыстоўваць электронныя каналы продажаў: афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ.Мой поезд» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (pass.rw.by). Рэалізацыя праязных дакументаў на міжнародныя пасажырскія цягнікі ажыццяўляецца за 60 сутак да іх адпраўлення.

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» працягваюць актыўнае ўзаемадзеянне па далейшым аднаўленні міжнародных пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў, кошце і парадку праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2021 год