Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! Часовыя змены ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Мінск–Асіповічы

09 сакавіка 2021

У сувязі з планавым рамонтам чыгуначнага маста на ўчастку Мінск–Асіповічы ў перыяд

з 15 сакавіка па 19 сакавіка,

з 22 сакавіка па 26 сакавіка,

з 29 сакавіка па 02 красавіка,

з 05 красавіка па 08 красавіка 2021 года адмяняецца пасажырскі цягнік №744/743 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў зносінах Мінск–Магілёў–Мінск адпраўленнем са станцыi Мiнск-Пасажырскi ў 15-35 і адпраўленнем са станцыі Магілёў у 19-45.

Таксама ў сувязі з рамонтам у названыя даты зменіцца расклад руху ў шэрагу цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа маршрут якіх праходзіць па ўчастку Мінск–Асіповічы.

Акрамя таго ў названыя даты на ўчастку Мінск–Асіповічы будзе адменена курсіраванне асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Пры гэтым частка цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа Мінск-Пасажырскі–Асіповічы будуць рухацца ў зносінах Мінск-Пасажырскі–Пухавічы. Падрабязная інфармацыя аб часовых зменах размешчана на станцыях і прыпыначных пунктах.

Просім пасажыраў улічваць гэтыя абставіны пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2021 год