Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Устаноўлена прычына паломкі цягніка ЭПМ №707 Гомель-Мінск, якая адбылася 16 лютага 2021 года

01 сакавіка 2021

Нагадаем, цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №707 Гомель-Мінск адпраўленнем з Гомеля 16 лютага 2021 года ў 7.00 быў спынены на перагоне Салтанаўка-Хальч з-за тэхнічнай няспраўнасці рухомага саставу. У сувязі з гэтым была арганізавана перасадка пасажыраў дадзенага цягніка ў іншы рухомы састаў, які прыбыў на станцыю Мінск-Пасажырскі са спазненнем 3 гадзіны 45 хвілін.

Беларускай чыгункай сумесна з кампаніяй ЗАТ «Штадлер Мінск» праведзена службовае расследаванне па ўстанаўленню прычын інцыдэнту. Па выніках расследавання быў выяўлены канструктыўны недахоп клапана кампрэсарнай устаноўкі, дапушчаны вытворцам пры яго праектаванні і вырабе.

Дадзены дэфект будзе ліквідаваны за кошт кампаніі ЗАТ «Штадлер Мінск». Акрамя таго, кампанія пакрые Беларускай чыгунцы ўсе астатнія расходы, панесеныя ў сувязі з паломкай дадзенага электрацягніка.

Беларуская чыгунка яшчэ раз прыносіць свае прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам



Да спісу навін за 2021 год