Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў зносінах Мінск–Брэст–Мінск

25 сакавіка 2021

У пятніцу 26 сакавіка і 2 красавіка цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №753 адправіцца з Мінска ў 16.53 і прыбудзе ў Брэст у 20.45.

У нядзелю 28 сакавіка прызначаны цягнік № 754 Брэст–Мінск адпраўленнем з Брэста ў 17.37 і прыбыццём у Мінск у 21.17.

Акрамя таго цягнік №727/728 міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў суботу 27 сакавіка будзе ехаць ў зносінах Мінск–Брэст–Мінск здвоеным саставам.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год