Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце

19 сакавіка 2021

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам і ў мэтах захавання здароўя пасажыраў у сакавіку гэтага года Беларуская чыгунка правядзе «Адзіны дзень пасажыра» ў анлайн-фармаце.

Напярэдадні мерапрыемства, з 23 па 25 сакавіка, грамадзяне змогуць задаць свае пытанні спецыялістам БЧ праз Кантакт-цэнтр Беларускай чыгункі па тэлефоне 151, а таксама праз электронную пошту brail@rw.by, мэсэнджары Viber, Telegram, WhatsApp и Facebook. Пры гэтым неабходна ўказаць, што пытанне зададзена ў рамках «Адзінага дня пасажыра». Адказы будуць апублікаваны на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

25 сакавіка 2021 года на працягу трох гадзін на пытанні пасажыраў адкажуць кіраўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі. Задаць свае пытанні можна будзе з 11:00 да 14:00 па тэлефоне 151 Кантакт-цэнтра БЧ.

Беларуская чыгунка адкрыта для сувязі з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

«Адзіны дзень пасажыра» праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна, пачынаючы з 2015 года. 4 разы на год прадстаўнікі пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў чыгункі сустракаюцца з пасажырамі на чыгуначных вакзалах краіны з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі.

Як паказвае практыка, правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму ўдасканаленню пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.


Адказы на пытанні, зададзеныя падчас правядзення інфармацыйнага мерапрыемствы «Адзіны дзень пасажыра» 31.12.2020


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам


Да спісу навін за 2021 год