Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 8 лютага 2021 года пачынаецца паэтапнае аднаўленне міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй

03 лютага 2021

У адпаведнасці з рашэннем Урада Расійскай Федэрацыі з 00.00 гадзін 8 лютага аднаўляюцца міжнародныя пасажырскія зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Аднаўленне руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў будзе ажыццяўляцца паэтапна.

На першапачатковым этапе будзе арганізавана курсіраванне цягніка № 2/1 Мінск–Масква, фарміравання Беларускай чыгункі, адпраўленнем з Мінска па цотных, а з Масквы па няцотных днях.

З Мінска цягнік № 2/1 Мінск–Масква будзе адпраўляцца ў 22.10 і прыбываць у Маскву ў 08.13. З Масквы цягнік адправіцца ў 22.13 і прыбудзе ў Мінск у 07.26.

На дадзеным этапе па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік пойдзе без ажыццяўлення пасадкі і высадкі пасажыраў на станцыі Орша-Цэнтральная. Па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ён будзе рабіць прыпынкі на станцыях Смаленск Цэнтральны і Вязьма.

Таксама прадугледжваецца прыпынак цягнікоў №30 Калінінград–Масква і №29 Масква–Калінінград на станцыі Мінск-Пасажырскі. Рэалізацыя праязных дакументаў будзе ажыццяўляцца толькі для праезду ў зносінах Мінск–Масква і назад. Пры гэтым пасажыры змогуць набыць праязныя дакументы пры праездзе з Мінска да станцый Смаленск, Вязьма, Гагарын і ад названых станцый да станцыі Мінск-Пасажырскі.

Пры праездзе ў цягніках пасажырам настойліва рэкамендавана выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання.

Беларуская чыгунка працягне далейшае ўзаемадзеянне з ААТ «РЖД» па паэтапнаму аднаўленню графіка руху міжнародных цягнікоў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй, пра што будзе аператыўна інфармаваць пасажыраў.

Актуальную інфармацыю можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Нагадаем, што міжнародныя чыгуначныя пасажырскія зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй былі прыпынены 5 красавіка 2020 года ў сувязі з паведамленнем ААТ «РЖД» на падставе рашэння Расспажыўнагляду.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год