Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла 13 дадатковых цягнікоў на сакавіцкія святы

11 лютага 2021

Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні сакавіцкіх святаў.

З улікам павышанага попыту пасажыраў на перавозкі з 5 па 8 сакавіка 2021 года БЧ прызначыла 13 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск–Гомель, Мінск–Віцебск, Мінск–Гродна, Полацк–Мінск , Гомель–Магілёў, Мінск–Светлагорск, Орша–Крычаў. З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 8 сакавіка.

Таксама ў сувязі з гэтым скарэкціраваны графік руху асобных цягнікоў.

Так, цягнікі №682/681 Брэст–Мінск, 667/646 Мінск–Брэст, № 678 Камунары–Орша, №683 Гомель–Мінск, №747 Гомель–Мінск, №697/698 Гомель–Віцебск, №676/675 Брэст–Гомель і № 859/860 Мінск–Пінск прызначаны ў зварот на 8 сакавіка замест 7 сакавіка 2021 года. Цягнікі №684 Мінск–Гомель і №697/698 Віцебск–Гомель будуць курсіраваць па Беларускай чыгунцы 9 сакавіка замест 8 сакавіка 2021 года.

Нагадваем, што продаж праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній ажыццяўляецца за 45 сутак, а на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа за 20 сутак да адпраўлення цягніка.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення дадзеных цягнікоў, кошце праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2021 год