Беларуская чыгунка на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй рэалізавала ўжо больш за 7,5 тыс. праязных дакументаў
09 лютага 2021
З моманту адкрыцця продажу праязных дакументаў (4 лютага 2021 году) Беларускай чыгункай на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй рэалізавана больш за 7,5 тыс. білетаў. З іх 74,6% ці 5,6 тыс. праязных дакументаў – на фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква, фарміравання БЧ.
Пры гэтым цягніком №2 Мінск–Масква, які адправіўся са сталіцы Беларусі 8 лютага, было перавезена 320 пасажыраў, а на цягнік №1 Масква–Мінск адпраўленнем з Масквы 9 лютага на дадзены момант рэалізавана 310 праязных дакументаў.
З улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам пры набыцці праязных дакументаў больш актыўна выкарыстоўваць электронныя каналы продажаў: афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой поезд» і абноўлены раздзел «Паслугі пасажырам» на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (pass.rw. by).
Рэалізацыя праязных дакументаў на міжнародныя пасажырскія цягнікі ажыццяўляецца за 60 сутак да іх адпраўлення. Да прыкладу, сёння ў пасажыраў ёсць магчымасць набыць білеты на цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Расійскай Федэрацыяй, аж да 9 красавіка.
Нагадаем, што на першапачатковым этапе ў зносінах Беларусь Расійская Федэрацыя арганізавана курсіраванне фірмовага цягніка «Беларусь» №2/1 Мінск–Масква, а таксама прадугледжаны прыпынак на станцыі Мінск-Пасажырскі для пасадкі/высадкі пасажыраў фірменнага цягніка «Янтар» №30/29 Калінінград–Москва.
Звяртаем увагу, што ў цяперашні час праезд у зносінах Мінск–Масква–Мінск магчымы толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў, кошце і парадку праезду можна атрымаць на сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год