Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае курсіраванне новага цягніка ў зносінах Гомель–Віцебск

27 кастрычніка 2020

Нагадаем, у мэтах павышэння ўзроўню транспартнага абслугоўвання насельніцтва з 27 верасня 2020 Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній, які па нядзелях і панядзелках звязаў тры абласныя цэнтры – Гомель, Магілёў і Віцебск.

З пачатку курсіравання новага цягніка ім скарысталіся каля 1800 пасажыраў. З улікам запатрабаванасці гэтага маршруту дадзены цягнік прызначаны на рэгулярнай аснове.

Цягнік №697/698 адпраўляецца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбывае ў Віцебск у 23.26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы – у 1.00 панядзелка і ў 7.36 прыбудзе на станцыю Гомель. У шляху састаў робіць прыпынкі па станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.

Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складае BYN 10,96, а ў купэйным – BYN 15,20.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год