Увазе пасажыраў!
17 ліпеня 2020
У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначных мастоў на перагонах Грыцавец–Лясная і Бяроза Картузская–Аранчыцы ўчастка Баранавічы–Брэст з 8.00 21 ліпеня да 7.00 22 ліпеня зменены парадак праезду ў зносінах Мінск–Брэст–Мінск.
Так, адмяняюцца з звароту цягнікі міжрэгіянальных ліній:
№ 651 Мінск–Брэст, адпраўленнем з Мінска 21 ліпеня;
№ 662 Брэст–Мінск, адпраўленнем з Брэста 22 ліпеня;
№№ 725/726, 727/728, 737/738, 735/736 у зносінах Мінск–Брэст–Мінск, адпраўленнем з Мінска і Брэста 21 ліпеня;
№ 701 Мінск–Брэст, адпраўленнем з Мінска 21 ліпеня;
№№ 702, 736 Брэст–Мінск, адпраўленнем з Брэста 22 ліпеня;
№ 735 Мінск–Брэст, адпраўленнем з Мінска 20 ліпеня.
Асобныя цягнікі ў зносінах Мінск–Брэст–Мінск будуць курсіраваць у зносінах Мінск–Баранавічы–Мінск.
Цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа № 661 Мінск–Брэст 21 ліпеня будзе прытрымлівацца змененага раскладу праз Баранавічы–Лунінец.
Маршрут руху асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа ў зносінах Брэст–Баранавічы–Брэст устаноўлены ў зносінах Брэст–Аранчыцы–Брэст.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці і просіць загадзя планаваць свае паездкі з улікам арганізацыі руху цягнікоў на ўчастку Баранавічы–Брэст.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі ў раздзеле «Паслугі пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў Кантакт-цэнтры па нумары 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ