Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Да 31 кастрычніка працягваецца перыяд прадастаўлення 50%-най скідкі на праезд у цягніках БЧ для пенсіянераў па ўзросту

07 ліпеня 2020

Адпаведны Указ №252 6 ліпеня 2020 года падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Дакумент уносіць змяненні ў дзеючы Указ ад 29 красавіка 2011 года №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», згодна з якім штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, прадастаўлялася скідка 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. 

Для набыцця праязных дакументаў у чыгуначных касах са скідкай трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе. Акрамя таго, ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце да 31 кастрычніка могуць аформіць не толькі ў білетных касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання. 

Звяртаем увагу, што прадастаўленне гэтай ільготы не прадугледжваецца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній. 

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе з выкарыстаннем дадзенай льготы было здзейснена каля 7 млн паездак.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Тэгі: скідкі
Да спісу навін за 2020 год