Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка спрашчае выкарыстанне электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі

10 чэрвеня 2020

Уведзены новы спосаб афармлення электронных білетаў на цягнікі з ненумараванымі месцамі - гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа.

Раней пры праездзе па электронным білеце патрабавалася прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Цяпер аформіць электронны білет на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа на сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» можна з указаннем нумара мабільнага тэлефона пасажыра. Новая функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў.

Пры кантролі электронных білетаў пасажыр прад'яўляе бланк электроннага білета на экране мабільнай прылады або на папяровым носьбіце і адказ на USSD-запыт *147# з пацвярджэннем нумара тэлефона.

Новая функцыя ўведзена ў дапаўненне да дзеючага спосабу афармлення электронных білетаў (па дакуменце, які засведчвае асобу).

З улікам бягучай эпідэмічнай сітуацыі Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам карыстацца дыстанцыйнымі каналамі продажаў. Гэта хутка, проста і бяспечна.

За 5 месяцаў 2020 года праз адзіны раздзел «Паслугі пасажырам» pass.rw.by і мабільны дадатак «БЧ. Мой цягнік» на цягнікі з ненумараванымі месцамі купілі 152,3 тысячы электронных білетаў.

Афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ. Мой цягнік» даступны для бясплатнай спампоўкі на смартфоны і планшэты на платформах Android і iOS.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2020 год