Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе!

05 красавіка 2020

У сувязі з паведамленнем ААТ «РЖД» на падставе рашэння Расспажыўнагляду з 5 красавіка 2020 года часова адмяняецца курсіраванне наступных цягнікоў:

№ 2/1 Мінск–Масква адпраўленнем з Мінска з 05.04.2020, з Масквы з 06.04.2020;

№ 52/51 Брэст/Мінск–Санкт-Пецярбург, адпраўленнем з Брэста з 05.04.2020, з Санкт-Пецярбурга з 06.04.2020.

Звяртаем увагу пасажыраў, што 5 красавіка цягнік № 52 пройдзе па маршруце Брэст–Віцебск.

Нявыкарыстаныя праязныя дакументы на адмененыя цягнікi можна будзе вярнуць у білетных касах без збірання дадатковых плат і збораў. Вяртанне грашовых сродкаў будзе адбывацца на падставе праязных дакументаў (білетаў). Тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

Вяртанне правазных плацяжоў па электронных праязных дакументах ажыццяўляецца праз інтэрнэт-рэсурс, на якім быў набыты праязны дакумент.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Аб аднаўленні міжнародных пасажырскіх чыгуначных зносін будзе абвешчана дадаткова.

Актуальную інфармацыю аб арганізацыі руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2020 год