Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • 27 снежня 2019
    Беларуская чыгунка праводзіць навагоднія акцыі па зніжэнні кошту на асобныя цягнікі ў Расію

    У перыяд навагодніх святаў і школьных канікул Беларуская чыгунка прапануе скарыстацца пасажырам спецыяльнай прапановай ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

    Спецыяльная тарыфная прапанова прадугледжвае скідку ад 10% да агульнага кошту праезду (у залежнасці ад адлегласці накіравання) на месцы, якія застануцца не рэалізаванымі ў вольным продажы пры ўмове іх афармлення за 3 сутак і менш (з улікам даты адпраўлення) ва ўсе тыпы вагонаў на цягнікі :

    № 1 Масква–Мінск адпраўленнем 31 снежня 2019 года;

    № 2 Мінск–Масква адпраўленнем 31 снежня 2019 года і 1 студзеня 2020 года;

    № 25 Масква–Мінск–Гродна адпраўленнем з 6 па 8 студзеня 2020 года;

    № 26 Гродна–Мінск–Масква адпраўленнем з 28 снежня 2019 года па 1 студзеня 2020 года;

    Чытаць далей…
  • 16 снежня 2019
    Беларуская чыгунка інфармуе

    15 снежная 2019 года цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-Класа № 708 Мінск-Гомель, адпраўленнем з Мінска ў 19:00, у сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю рухомага саставу быў спынены на станцыі Чырвоны Бераг у 20:50.

    Беларускай чыгункай былі прыняты меры па ліквідацыі няспраўнасці для арганізацыі руху цягніка далей, аднак на месцы яе ліквідаваць не атрымалася. У сувязі з гэтым быў прызначаны дызель-цягнік, у які была здзейснена перасадка пасажыраў і дастаўка іх да станцыі Гомель.

    Чытаць далей…
  • 11 снежня 2019
    Беларуская чыгунка інфармуе аб змяненні раскладу і маршруту руху цягніка № 302/301 Мінск-Адлер

    У сувязі з правядзеннем рамонтных работ на Паўночна-Каўказскай чыгунцы (ААТ «РЖД») цягнік № 302/301 Мінск–Адлер, адпраўленнем з Мінска і Адлера па няцотных чыслах месяца, у перыяд з 13 студзеня да 25 красавіка 2020 года будзе накіроўвацца часткова змененым раскладам і маршрутам.

    Чытаць далей…
  • 04 снежня 2019
    На навагоднія і калядныя святы Беларуская чыгунка прызначыла 88 дадатковых цягнікоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах

    Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў. З 25 снежня 2019 года па 11 студзеня 2020 года БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі і павялічыла перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжрэгіянальных зносінах.

    Цягнікі будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск-Гомель, Мінск-Брэст, Мінск-Пінск, Мінск-Калінкавічы-Гомель, Мазыр (ст. Козенкі)-Мінск.

    Нагадваем, што рэалізацыя праязных дакументаў на цягнікі міжрэгіянальных ліній у межах рэспублікі адкрываецца за 45 сутак да адпраўлення.

    Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнутая.

    Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

    Чытаць далей…