З 1 лістапада Беларуская чыгунка змяніла прынцыпы тарыфаўтварэння на паездкі пасажыраў па тэрыторыі Расіі, Казахстана і Кіргізіі
01 лістапада 2019
У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, якія едуць у міжнародных зносінах з наступнай перасадкай на тэрыторыі іншай чыгуначнай адміністрацыі, Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі рэалізавана магчымасць продажу праязных і перавозачных дакументаў па ўнутраным тарыфе на тэрыторыі адной дзяржавы ва ўнутраных зносінах іншай дзяржавы.
Так, з 1 лістапада 2019 года ў рамках доследнай эксплуатацыі пасажыры могуць набываць праязны дакумент для праезду ў цягніках, якія курсіруюць ва ўнутраных зносінах названых адміністрацый, у пунктах продажу і на сайце Беларускай чыгункі па ўнутраным тарыфе, які дзейнічае на іх тэрыторыі.
Напрыклад, калі пасажыр раней набываў праязны дакумент у пунктах продажу БЧ для праезду ў плацкартным вагоне фарміравання ААТ «РЖД» па маршруце Масква–Яраслаўль па міжнародным тарыфе за 62 беларускіх рубля 22 капейкі, то з 1 лістапада 2019 года кошт праезду складае 34 беларускіх рубля 45 капеек, гэта значыць па тарыфе, які дзейнічае ў Расійскай Федэрацыі.
У сваю чаргу, пасажыры іншых дзяржаў СНД і Балтыі маюць магчымасць у сваіх пунктах продажу аформіць праязныя дакументы на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія ідуць у межах Рэспублікі Беларусь, па дзеючых унутраных тарыфах.
Калі пасажыр раней набываў праязны дакумент у пунктах продажу Расійскіх чыгунак для праезду ў плацкартным вагоне цягніка фарміравання БЧ па маршруце Мінск–Брэст па міжнародным тарыфе за 1175 расійскіх рублёў, то з 1 лістапада 2019 года кошт праезду па тарыфе, які дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь, складае ўжо 359 расійскіх рублёў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год