Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе. Абноўлена

28 кастрычніка 2019

28 кастрычніка 2019 года на перагоне Уша-Аляхновічы па прычыне тэхнічнай няспраўнасці адбыўся прыпынак грузавога цягніка № 2732. Гэта пацягнула спазненне шэрагу пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа № 6112 Маладзечна-Мінск, № 6114 Маладзечна-Мінск, № 6116 Маладзечна-Мінск, № 6113 Мінск -Маладзечна. Час спазнення склаў ад 20 мінут да 2 гадзін 40 мінут. Таксама са спазненнем рухаліся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 732 Гродна-Мінск і рэгіянальных ліній бізнес-класа №740 Полацк-Мінск. Час затрымкі склаў ад 40 мінут да 1 гадзіны 10 мінут.

У цяперашні час рух цягнікоў на перагоне Уша-Аляхновічы ажыццяўляецца згодна з раскладам.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год