БЧ рэалізавала ўжо больш за шэсцьсот білетаў на цягнікі № 693/694 Мінск-Ліда, прызначаныя на час фестывалю LIDBEER-2019
03 верасня 2019
У сувязі з павышаным попытам у пасажыраў на білеты ў зносінах Мінск—Ліда—Мінск 7 і 8 верасня Беларуская чыгунка павялічвае схемы цягнікоў № 693/694 з 12 да 18 вагонаў.
На цягнік № 693, які ідзе па маршруце Мінск-Ліда, прададзена ўжо 259 білетаў, у зваротным напрамку на цягнік № 694 Ліда—Мінск рэалізавана 353 білета.
Нагадваем, цягнік № 693 адправіцца з Мінска 7 верасня 2019 года ў 12 гадзін 14 мінут і прыбудзе на станцыю Ліда ў 15 гадзін 41 мінуту.
Вярнуцца ў сталіцу ўдзельнікі фестывалю змогуць на цягніку № 694 Ліда—Мінск, які адправіцца з Ліды ноччу 8 верасня ў 01 гадзіну 15 мінут і прыбудзе ў Мінск у 05 гадзін 28 мінут.
Кошт праезду ў купэйным вагоне складае 10 руб. 75 кап., у плацкартным вагоне — 7 руб. 79 кап. (Без уліку збору за афармленне праязных дакументаў).
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў, якія курсіруюць да станцыі Ліда, можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра 105.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год