Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

26 верасня на Беларускай чыгунцы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра»

25 верасня 2019

Зносіны з пасажырамі ў новым фармаце Беларуская чыгунка ажыццяўляе ўжо некалькі гадоў у рамках правядзення «Адзінага дня пасажыра». Мерапрыемствы праходзяць у апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00 гадзін.

Зносіны з пасажырамі ў гэтым фармаце Беларуская чыгунка арганізуе ў мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі, выпрацоўкі эфектыўных мер, накіраваных на павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў. Таксама ў мэтах удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка пастаянна вывучае меркаванне пасажыраў шляхам правядзення анкетавання.

«Адзіны дзень пасажыра» – гэта яшчэ адна магчымасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання ў сталіцы і рэгіёнах. У рамках правядзення мерапрыемства, пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць усе пажаданні і прапановы.

Эфектыўнаму ўзаемадзеянню з кліентамі спрыяе работа Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі. Прадастаўленне інфармацыі даведачнага характару, па правілах перавозак і аказваемых паслугах ажыццяўляецца кругласутачна па тэл. 105.

Акрамя таго, Беларускай чыгункай уведзены тэлефонны нумар 151, па якім таксама кругласутачна ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажаў праязных дакументаў (праз інтэрнэт), фізічна аслабленых асоб, аказанне дапамогі ў урэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год