Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

З 6 ліпеня паміж Мінскам і Вільнюсам пачаў курсіраваць дадатковы дзённы цягнік міжнародных ліній фарміравання БЧ

11 ліпеня

У мэтах задавальнення павышанага попыту пасажыраў на праезд паміж сталіцамі Беларусі і Літвы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік міжнародных ліній № 809/810 Мінск—Вільнюс. Састаў будзе курсіраваць да 31 жніўня 2019 года ў дзённы час адзін раз на тыдзень па суботах. У шляху руху цягнік робіць прыпынкі па станцыях Маладзечна, Смаргонь і Гудагай.

Цягнік № 809 Мінск—Вільнюс адпраўляецца з Мінска ў 13 гадзін 50 мінут і прыбывае ў Вільнюс ў 17 гадзін.

У адваротным кірунку цягнік № 810 Вільнюс—Мінск адпраўляецца ў 12 гадзін 40 мінут і прыбывае ў Мінск у 15 гадзін 50 мінут.

Пагранічны і мытны кантроль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасажыры праходзяць на станцыі Гудагай, а на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі — у тэрмінале станцыі Вільнюс.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год